Вольга Варэнік

Да 85-годдзя Мінскай вобласці

Ты – сэрца роднай Беларусі, Святая Міншчына мая! І кожны скажа: "Ганаруся Табой, любімая зямля!"

Купала, Колас, Багдановіч – Твае славутыя сыны, Душою, голасам народа І песняй сталі на вякі!

Тваіх дзяцей – вайны герояў, Ніколі не забудзем мы, Іх подзвіг – гэта слава, гонар І годнасць роднае зямлі!

Яны загінулі, каб сёння Народ пад мірным небам жыў, І чорны дым пажараў сонца Ад нас ніколі не закрыў.

Нашчадкам нашым ганарыцца, Як бой трымаў Марат Казей, Як Купрыянаў Пётр загінуў, Агонь прыклаўшы да грудзей.

Наш боль і горыч – ліхалецце Той страшнай, жудаснай пары... "Аб гэтым трэба помніць вечна!.." – Звіняць Хатынскія званы.

Свае ты раны залячыла, Адбудавала гарады, І дваццаць два твае райцэнтры Як волаты-багатыры!

Мясцін прыгожых вельмі многа, І што ні горад – адкрыццё! Вітаць гасцей з любой дарогі Мы рады шчыра ўсё жыццё!

Нясвіж – музей пад сінім небам: Ёсць брама, ратуша, палац. У Заслаўі вас сустрэнуць з хлебам, Тут жыў князь-кніжнік Ізяслаў!

На поўдні – Салігорск са Слуцкам, Два вельмі блізкія браты, Адзін ідзе калійным курсам, Другі тчэ цуда-паясы.

БелАЗы ў Жодзіне будуюць, Цяпер іх ведае ўвесь свет. Лагойск працуе ў накірунку Як лепшы гарналыжны цэнтр.

Культурай славен Маладзечна: Тут фестываляў – не злічыць! Сваёй архітэктурай вечнай Барысаў будзе вас дзівіць!..

А людзі – лепшае багацце, Што тут, на Міншчыне, узраслі, Працуюць для нашчадкаў шчасця І робяць гонар той зямлі!

Дык слаўся, край наш Мінскі, родны! Квітней, любімая зямля! Каб праз стагоддзі горда, годна У шчасці й радасці жыла!

30 снежня 2022 года

Мой родны кут, як ты мне мілы...

Якуб Колас

Малая радзіма –– малюнкаў суладдзе,
Што ў сэрцы з маленства нашу я сваім: Бярозкі ля весніц, чарэшні ў садзе, Арэлі, што тата з любоўю зрабіў.

А побач з дарогай –– наш скверык любімы, Дзе часта мы дзецьмі любілі гуляць, Вясною шпакоўні для птушак рабілі,
Вавёрак у парку кармілі не раз.

А летам у ягады разам хадзілі, Я помню духмяны той “зайчыкаў” хлеб, А тата і мама былі маладымі… Усё гэта ў сэрцы пакінула след.

І восень мяне ўспамінамі цешыць, Я помню свой ранец з малюнкам машын, Які пасля школы было цяжка несці, І сябар Валерка яго мне насіў.

А ўзімку, я помню, з бацькамі мы разам Ляцелі на санках з высокай гары, Здавалася, гэта не скончыцца раптам...
Прайшло… І не вернеш былое пары.

Як хочацца зноў у маленства вярнуцца, У час бесклапотны, у сінюю даль… Ды толькі мы можам назад азірнуцца,
Ды ў думках вярнуцца ў дзяцінства, на жаль…

студзень 2022 года

До весны 15 дней плюс 100, Как же хочется скорей тепла и света. Осень как природы торжество, Каждым часом подтверждает это.

Ветер свищет... Что ж, его пора Властвовать теперь над этим миром, Мелкий дождь стучит уже с утра, Приглашая насладиться пиром.

Не устанет осень восхищать: Он такой прекрасный, пир осенний, - Буйство красок, в золоте листва... Так поищем в этом вдохновенье!

6 ноября 2021 года

Як лісце з дрэва, час ляціць...
Мы з сумам адзначаем гэта...
І разумеем, што ў жыцці:
Ужо прайшлі вясна і лета...

Не вернеш больш запал вачэй
І сэрца стук шчымліва-звонкі,
Не будзе больш такіх начэй,
Калі каханне студзіць скроні...

Калі прайшла твая вясна,
І лета ўжо за паваротам,
Хай восень нашага жыцця
Хоць трошкі будзе з пазалотай!

лістапад 2021 года

Серый дождь по окну стучит, И на солнце намёка нет, И природа как будто спит, Растеряв изумрудный цвет.

Жёлтый лист, подлетев, прилип, Как осеннего дня привет. А на лужах – холодная зыбь, Сквер без листьев совсем раздет…

Тяжела эта хмурость дня,
И в душе даже искры нет... Осень серая вновь пришла И так манит под тёплый плед.

сентябрь 2021 года
Всем моим ученикам, у кого я была классным руководителем.

Быть «классным», безусловно, тяжело: Немногие хотят не спать ночами. А кто-то скажет: «Вот не повезло!» А что стоит за этими словами?..

За ними – ежечасный тяжкий труд, За ними – ежечасное волненье За тех, что тебя любят, очень ждут, Ты только прояви чуть-чуть терпенья…

Когда подаришь им свою любовь, Как солнышко согреешь их лучами, Почувствуешь, что ты им нужен вновь, Ребятам с любопытными глазами.

Тогда начнёшь жить новой жизнью ты, Вместив в душе их горести и беды, Откроешь в каждом море доброты, Придут и долгожданные победы.

А если тебя любят, очень ждут, И видеть, безусловно, очень рады, И знают: их поймут, не предадут, Дороже в мире просто нет награды.

Когда поймёшь: без них я не могу! Без детских глаз мне день, как будто век! Для каждого из них звезду зажгу! Тогда ты классный «классный», человек!!!

октябрь 2015 года

Да роднай мовы сэрцам дакрануся, –
Яна, як маці, прыхіне ў адказ,
Я кожным яе словам ганаруся,
Яно – святыня! – паўтару не раз.

У слове гэтым – бусла клекатанне,
Спеў жаўранка і зумканне пчалы, Праменьчык сонца, яснае світанне, І водар свежаскошанай травы.

У слове гэтым – майскі пах язміну, І шум дуброў, цурчанне ручая, Смак сакавітай ліпеньскай маліны, Вясёлы шчэбет птушак у гаях.

У слове гэтым – колер васільковы, Званочкі, рэкі, чысты небакрай, І захад дня блакітна-вечаровы, Азёрна-сіні беларускі край.

У слове гэтым – спеў маёй матулі, Што чула ў дзяцінстве я не раз, Жыццёвыя ўрокі ад татулі, Што праз гады нясу я, як наказ...

Да роднай мовы сэрцам дакрануся, –
Ты – маці, ты – Радзіма, ты – жыццё!
Ніколі ад цябе не адракуся І не аддам цябе на забыццё!

люты 2021 года
Усім, хто набліжаў Вялікую Перамогу!

Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны, За мірны дзень, за сонца і зару, Што чорны дзень вайны мной не спазнаны, Што жыць пад мірным небам я магу.

Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны, За краскі ў полі, травы ў расе, За тое, што нам мірны свет адданы, За тое, што шчаслівыя мы ўсе!

Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны, За вызваленне роднае зямлі Ад страшнай, нават жудаснай навалы, Каб мы пад ясным сонцам жыць маглі!

Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны, За дзень дзявяты ў маі, за вясну, За Перамогі дзень доўгачаканы, Што колькі раз прыходзіць на зямлю!

Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны! Ваш подзвіг нам ніколі не забыць! Няхай вас не трывожаць вашы раны І сэрца ў грудзях не забаліць.

май 2015 года